Навіны

На галоўную

Заклікаем захаваць "Белсат"

Мы заклікаем захаваць асобнае вяшчанне тэлеканала “Белсат” на спадарожніку з захаваннем брэнда “Белсат”

Мы паважаем жаданне і права польскіх уладаў змяніць фармат замежнага вяшчання і ўдзячныя за шматгадовую падтрымку “Белсат”.

Дзякуючы ёй “Белсат” сёння - гэта найбольш уплывовы беларускі медыяльны цэнтр, а таксама адно з найбольш уплывовых медыя на ўсёй постсавецкай прасторы. Гэта было б немагчыма без падтрымкі МЗС Польшчы і ТВП. 

“Белсат” валодае разгорнутай сеткай распаўсюду медыякантэнту - двума інфармацыйнымі парталамі на некалькіх мовах, 13 каналамі на YouTube, шматлікімі профілямі ў сацыяльных сетках.

“Белсат” прадукуе 17,5 гадзін эфіру, з іх каля 13 гадзін - па-беларуску. Сігнал дасяжны на спадарожніку і ў наземным вяшчанні,а таксама і ў кабельных сетках шматлікіх дзяржаў рэгіёна.

Аднак мы вымушаныя выказаць непакой планамі аслабіць “Белсат”. Гэта негатыўна паўплывае на польскія і беларускія інтарэсы, асабліва падчас адкрытай вайны Расеі супраць Украіны. У сувязі з гэтым просім яшчэ раз прыглядзецца на канцэпцыі зменаў. Асабліва заклікаем:

- запрасіць кіраўніцтва і каманду “Белсата” да стварэння новага рэгламенту Цэнтра медыя для замежжа. Мы верым, што ноў-хаў “Белсата” дапаможа ўзмацніць і разгарнуць новы цэнтр. 

-захаваць ў рамках новага Цэнтра медыя для замежжа ТВП рэдакцыйную незалежнасць тэлеканала “Белсат”, уласную кадравую палітыку, пасаду дырэктара “Белсата”. Калі гэта немагчыма, то сярод пасад дырэктара Цэнтра і трох віцэ-дырэктараў, пакінуць пасаду двух віцэ-дырэктараў для кіраўніцтва “Белсата”. 

-захаваць асобнае вяшчанне тэлеканала “Белсат” на спадарожніку з захаваннем брэнда “Белсат”.

-не змяншаць працягласць эфіру “Белсата” з сённяшніх 13-14  да 6 гадзін беларускага вяшчання. Гэта азначала б скарачэнне беларускамоўнага вяшчання ўдвая. 

Колькасць супрацоўнікаў “Белсата” можа падавацца вялікай, але просім улічыць той факт, што тэлеканал быў вымушаны эвакуаваць каля 100 супрацоўнікаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь праз рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 29 журналістаў зняволеныя ў турмах Беларусі. Мы заахвочваем выкарыстаць кадравы патэнцыял “Белсат” для развіцця Цэнтра медыя для замежжа. 

Заклікаем не праводзіць масавых, адкрытых, а таксама прыхаваных звальненняў, скарачэнняў супрацоўнікаў “Белсата”, між іншым праз ліквідацыю публіцыстычных праграм, рэдакцый, аддзелаў, у тым ліку за іхнюю пазіцыю ў справе будучыні тэлеканалу. 

Заклікаем захаваць "Белсат"