Навіны
ХГД падтрымлівае намінацыю Вольгі Зазулінскай на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы АПК
Кааліцыя пазітыўна ставіцца да прапановы Святланы Ціханоўскай пра прызначэнне Вольгі Зазулінскай на пасаду, бачым прапанову слушнай і своечасовай.
Мяркуем, што асабліва важнай ёсць сістэмная праца над пытаннямі сацыяльнай палітыкі па наступных накірунках:
- рэабілітацыя і падтрымка палітвязняў, стварэнне ўмоў для паўнавартаснай іх сацыялізацыі і абароны;
- рэабілітацыя і падтрымка беларускіх дабраахвотнікаў-ветэранаў;
- падтрымка ўразлівых груп;
- праца па пытаннях медычнай сферы Беларусі;
- распрацоўка праграм рэформ сацыяльнай сферы Беларусі.
Кандыдатура Вольгі Зазулінскай найбольш адпавядае прапанаванай пасадзе праз яе досвед працы у камандзе і ў кааліцыях з людзьмі самых розных поглядаў. Спадзяемся, што кадравыя змены ў Кабінеце прывядуць да больш шчыльнай супрацы прадстаўніцы з суб'ектамі поля, што займаюць актыўную пазіцыю ў сацыяльных пытаннях, а таксама на практыцы аказваюць дапамогу ахвярам рэпрэсій з боку лукашэнкаўскага рэжыма.