Навіны

На галоўную

Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!

Пачаўся збор на летнія вакацыі для дзяцей палітвязняў. Калі бацька за кратамі, а маці ў эміграцыі, дзеці часта застаюцца без падтрымкі. Мы дапамагаем фінансаваць летнія лагеры, гурткі і спорт. Па 100 еўра на дзіця да 16 гадоў.

Калі адзін з бацькоў апынаецца за кратамі, а другі вымушаны ратавацца за мяжой, пакутуюць у першую чаргу дзеці. Сёння сотні сем'яў палітвязняў жывуць у эміграцыі, сутыкаючыся з фінансавымі і побытавымі праблемамі. Іх дзеці пазбаўленыя свайго дому, сувязяў і часцяком самага неабходнага.

Мы адкрываем традыцыйны збор у падтрымку такіх дзяцей. Гэта не абстрактная дабрачыннасць, а канкрэтная дапамога дзецям, якія проста цяпер маюць патрэбу ў нашай салідарнасці.

На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 еўра. Заяўкі на атрыманне дапамогі будуць прымацца да 18 траўня ўлучна.

На што зазвычай ідуць сабраныя сродкі?
– экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
– Адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
– Спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
– Рыштунак для гульняў і спорту: мячы, красоўкі, самакаты, ровары і г.д.

Хто можа падаць заяўку на атрыманне дапамогі?
– сем'і палітвязняў з дзецьмі, у якіх адзін з бацькоў (ці абое) знаходзяцца ў зняволенні не менш за тры месяцы (у тым ліку, на «хіміі» з накіраваннем, або без);
– былыя палітвязні з дзецьмі;
– бацькi, якія адбываюць «хатнюю хімію» – пры гэтым маюць інваліднасць, або пенсіянеры, альбо выхоўваюць дзяцей да трох гадоў.

Дзіцячая акцыя арганізоўваецца праектам «Хуткая гуманітарная дапамога», у які ўваходзяць Фонды BYSOLBy_Help«Краіна для Жыцця» і Dissidentby. Гэта збор перад летнімі вакацыямі, ён скіраваны на тое, каб беларусы не адчувалі сябе пакінутымі. Падтрымайце гэты збор. Нават невялікі ўнёсак можа змяніць чыёсці жыццё да лепшага. Будзем побач з імі, пакуль яны не дома!

Каб атрымаць дапамогу, трэба запоўніць формуКалі вы перажываеце за вашу бяспеку, то запаўняйце яе, не дасылаючы дакументы. Мы з вамі звяжамся і ўдакладнім неабходную інфармацыю ў ліставанні.

ПАДТРЫМАЦЬ ЗБОР: https://bysol.org/be/bs/children2025/

Сума збору ўключае камісіі і зборы банка і плацежных сістэм.

Заяўкі прымаюцца ад бацькоў, якія знаходзяцца як у Беларусі, так і за яе межамі.

Гэта дзейнасць ажыццяўляецца пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага Саюза

Падорым дзецям палітвязняў летнія вакацыі!