Навіны

На галоўную

Справаздача за «Дзіцячы збор»

Канчатковыя вынікі дабрачыннага летняга збору для дзяцей палітвязняў

Каманда службы «Хуткай гуманітарнай дапамогі» падводзіць канчатковыя вынікі дабрачыннага летняга збору для дзяцей палітвязняў.

Сёлета традыцыйную дзіцячую акцыю арганізаваў праект служба «Хуткай гуманітарнай дапамогі». Да акцыі далучыліся «Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой» і «Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы»

Дзякуючы неабыякавым беларусам убыло сабрана амаль 32 тысячы еўра! На платформе BYSOL мы зафіксавалі ахвяраванні ад 246 чалавек. Дзякуй вам шчыры – ад службы ХГД і ад імя дзяцей палітвязняў!

Мы таксама ўдзячныя за значны ўдзел 14 беларускім артыстам, якія на дабрачынным фэсце ў Варшаве сабралі на карысць дзяцей амаль 1700 еўра, а таксама Асацыяцыі беларусаў у Даніі «Талака». Іх унёсак склаў больш за тысячу еўра!

 Дапамогу атрымалі 250 дзяцей палітвязняў. Сабраныя для іх грошы пайшлі на:

  • экскурсіі, паездкі, падарожжы, летнія дзіцячыя лагеры;
  • адукацыйныя гурткі па шахматах, маляванні і інш.;
  • спартовыя секцыі: басейн, тэніс, футбол;
  • экіпіроўку для гульняў: мячы, красоўкі, самакаты, веласіпеды, ролікі, пэндзлі, ватманы. Усё, каб зрабіць лета для дзяцей незабыўным.


Пасля збору і пералічэння сродкаў дзецям палітвязняў (кожнае дзіцё атрымала па 100 еўра), у распараджэнні службы ХГД засталося 6842 еўра. Гэтыя грошы пойдуць на наступную кампанію. Праз яе мы дапаможам сабраць у школу дзяцей палітвязняў.

Запрашаем далучыцца да гэтай акцыі, ужо хутка ХГД апублікуе падрабязнасці яе правядзення.

Справаздача за «Дзіцячы збор»